Новости / Культура

У нашым горадзе выступіла “Бяседа”

25.02.2013, 1:00 / remove_red_eye 176 / chat_bubble0

Канцэрт ансамбля народнай музыкі «Бяседа» адбыўся ў Доме культуры «Тэкстыльшчык» 17 лютага.

«Баранавічы – горад, дзе жыве вельмі пявучы народ, які любіць народныя песні і наш ансамбль «Бяседа», – сказала «IP» салістка гурта Таццяна Лазоўская. – У нас тут заўсёды аншлаг».

І сапраўды, поўная зала сустрэла калектыў. Гледачы самага рознага ўзросту прыйшлі паслухаць народныя песні. «Мне вельмі падабаецца «Бяседа», – падзялілася маленькая глядачка – 8-гадовая Насця, – я ўжо другі раз прыходжу на іх канцэрт».

Пачаўся выступ з прэм’еры песні «Будзь здаровы, гаспадар». А потым ансамбль праспяваў беларускія народныя песні, песні калектыву і выканаў папуры з вядомых песень «Виновата ли я», «Надежда», «Ах, эта свадьба…» і іншых. А калі зайгралі «Польку», у залу выйшаў саліст Валянцін Кірыленка і станцаваў з адной глядачкай. Увесь канцэрт зала падпявала спевакам, апладыравала і крычала «брава».

РЕКЛАМА

Музыка «Бяседы» Пётр Чырта – наш зямляк, таму, па словах удзельнікаў калектыву, ім удвая прыемней прыязджаць у Баранавічы. На канцэрце прысутнічалі бацькі Пятра, якія былі шчаслівыя ўбачыць на сцэне свайго таленавітага сына. Але не толькі гэта звязвае «Бяседу» з Баранавічамі. Многія гады вялікім сябрам ансамбля з’яўляецца вядомы баранавіцкі музыка Міхась Скрундзь. На канцэрце ансамбль народнай музыкі праспяваў песню нашага земляка пад назвай «Мы вам жадаем».

Па традыцыі ансамбль скончыў свой выступ знакамітай «Чаркай на пасашок».  І пад гул апладысментаў «Бяседа» сказала ўсім «Да сустрэчы!»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up