Новости / Общество

Да канца лютага – маразы

25.02.2013, 1:00  / remove_red_eye 190   / chat_bubble0

На змену працяглай адлігі прыйшлі халады. Да канца лютага ў Беларусі прагназуюцца ўмераныя маразы і невялікая колькасць ападкаў.

Адліга сёлета ў Беларусі зацягнулася. Як паведамілі «IP» у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, уся першая дэкада лютага была анамальна цёплай і вільготнай. У Баранавічах пачатак лютага быў цяплейшы за норму на 6 градусаў, а за першыя 10 дзён месяца выпала столькі ападкаў, колькі звычайна выпадае за цэлы месяц.

Ад другой дэкады тэмпература паветра пачала павольна набліжацца да сярэдніх кліматычных значэнняў для лютага (на працягу сутак –4/ –5 градусаў). Прагноз у межах гэтых значэнняў сіноптыкі робяць і на ўсю апошнюю дэкаду лютага. Да канца зімы ў Беларусі прагназуюцца ўмерана марозныя ночы, а удзень – слабы мароз, каля 0. Колькасць ападкаў чакаецца каля нормы.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up