Новости / Культура

Напісалі ўсебеларускую дыктоўку

11.02.2013, 1:00 / remove_red_eye 127 / chat_bubble

Прыхільнікі беларускага слова сабраліся 3 лютага  ў памяшканні аднаго з прадпрымальнікаў горада, каб  напісаць  шостую агульнанацыянальную дыктоўку.

Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства стала Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, якую ўзначальвае  Віктар Сырыца. Тэкст дыктоўкі  чытала грамадская актывістка Анжаліка Камбалава. Сярод тых, хто прыйшоў, былі і школьнікі, і людзі больш сталага ўзросту, а таксама пенсіянеры – усяго 16 чалавек.

РЕКЛАМА

Дыктоўка была прысвечана 175-годдзю  Кастуся Каліноўскага. Адзін з яго  знакамітых «Лістоў з-пад шыбеніцы» стаў тэкстам для дыктоўкі.

Падобныя мерапрыемствы адбываюцца ў розных гарадах Беларусі, а ў Мінску ў дыктоўцы ўдзельнічаюць амбасадары Швецыі, Францыі, Польшчы, Даніі, Эстоніі, Галандыі, Чэхіі і Славакіі.

Першая дыктоўка была напісана 6 гадоў назад і прысвячалася Францішку Багушэвічу. У мінулым годзе  ўсебеларуская дыктоўка  прайшла ў гонар 130-х угодкаў з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, а таксама 100-годдзя Максіма Танка.

У гэтым годзе ў Баранавічах, як і ва ўсёй краіне, дыктоўку мелася правесці 2 лютага ў адной з  бібліятэк. Аднак арганізатары мерапрыемства не атрымалі дазволу.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up