Новости / Культура

Беларускамоўныя банеры ў горадзе

1.02.2013, 13:54 / remove_red_eye 108 / chat_bubble

У гэтым годзе ў  Баранавічах з’явілася некалькі білбордаў з выявай беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай.

Гэтыя банеры – праект «Родныя даты» мінскай кампаніі ААТ «Белзнешрэклама», напраўлены на папулярызацыю беларускай мовы і культуры. Сёння такія банеры ўжо з’явіліся ў Мінску, Салігорску, на мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе і ў нашым горадзе.
Раней кампанія ўжо праводзіла падобны праект у сталіцы пад назвай «Смак беларускай мовы».

У 2013 годзе кампанія вырашыла размясціць сацыяльна-накіраваныя банеры не толькі ў Мінску, але і ў іншых абласных і раённых цэнтрах. Як паведаміў «IP» маркетолаг «Белзнешрэкламы» Яўген Бандарэнка, акрамя выявы Еўфрасінні Полацкай за год плануецца выпусціць яшчэ пяць сюжэтаў на тэму «Родныя даты».

Кампанія займаецца камерцыйнымі праектамі і адначасова ўвасабляе сацыяльна-арыентаваныя.

РЕКЛАМА

Чатыры банеры ў Баранавічах на новых білбордах з выявай Еўфрасінні Полацкай размяшчаюцца на вуліцах Прамысловай, Пралятарскай, Тэльмана, а таксама Савецкай.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up