Автор: Алесь ГIЗУН

0:00, 21 января 2013

Общество

remove_red_eye 0

Другая палова зімы будзе вельмі лютай

І афіцыйныя сіноптыкі, і народныя назіральнікі за надвор’ем прадказваюць вельмі халодную зіму наперадзе.

«Пасля кароткачасовай хвалі пацяплення ў сярэдзіне гэтага тыдня ў Беларусі ўсталюецца па-сапраўднаму зімовы характар надвор’я. Адліжных дзён да канца студзеня будзе вельмі мала, а тэмпература паветра ў гэтым месяцы будзе на 3 – 4 градусы ніжэйшая за кліматычную норму», – паведаміла «IP» начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Па словах метэаролага, істотнае пахаладанне прыйдзе ў Беларусь ужо напрыканцы гэтага тыдня. Халады прынясе да нас чарговы цыклон, таму паніжэнне тэмпературы будзе перыядычна суправаджацца ападкамі.

Дзённыя тэмпературы паветра да канца студзеня будуць вагацца ад –10 да –15, начныя – ад –13 да –18 (у асобныя ночы – да –23 градусаў).

РЕКЛАМА

Рабіць прагноз на люты дзяржаўныя сіноптыкі пакуль не наважваюцца. А вось народны прагноз увогуле абяцае надзвычайны холад да канца зімы. Характар надвор’я на другую палову зімы традыцыйна вызначаўся на Шчадрэц, 13 студзеня, па кірунку ветру. Сёлета ў гэты дзень вецер у Беларусі дзьмуў з Паўночнага Усходу, што па шматвяковых народных назіраннях абяцае самую лютую зіму, сухую і марозную.

Якім быў месяц люты ў папярэднія гады?

У апошнія гады люты не цешыў беларусаў лагодным і камфортным надвор’ем. Чарада цыклонаў у лютым 2011-га абумовіла халоднае і няўстойлівае надвор’е на працягу ўсяго месяца. А ў лютым 2012-га цыклічная віхура “Нікалас” спачатку прынесла да нас снег з завеямі, пасля якіх да самай вясны ў краіне ўсталяваліся амаль 20-градусныя маразы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up