Автор: Алесь ГIЗУН

1:00, 14 января 2013

Общество

remove_red_eye 209

Зрабіце добрае – пакарміце птушак узімку

Узімку дзікія птушкі часцяком самі сігналізуюць нам пра недахоп корму, калі цэлымі статкамі прылятаюць у сады і дзяўбуць не абабраныя людзьмі пладовыя дрэвы і кустоўе. Птушкі слабейшыя. Ім трэба наша дапамога.

Дапамагаць птушкам трэба, але не ўсім аднолькава. Арнітолагі раяць адрозніваць птушак, якія пры любых раскладах надвор’я застаюцца ў нас зімаваць (вераб’і, сініцы, гілі, зелянушкі…), і птушак, якія адлятуць у цёплы край, як толькі тут з’явяцца праблемы з кормам (лебедзі і іншыя вадаплаўныя птушкі).

Першых узімку трэба падкормліваць абавязкова, да таго ж варта рабіць гэта рэгулярна. А вось падкормка лебядзей, як кажуць, ад няма чаго рабіць, напрыклад, толькі ў добрае надвор’е ці толькі ў выхадныя дні, прыносіць ім шкоду. Так птушкі прывыкаюць да лёгкай спажывы, робяцца лянотнымі, тады нікуды не адлятаюць на зіму, а ў выніку застаюцца бездапаможнымі. Таму лебядзей і качак арнітолагі рэкамендуюць падкормліваць толькі з надыходам экстрэмальных умоваў надвор’я, падчас моцных снегападаў і завеяў, калі пракарміцца самастойна птушкам робіцца цяжка, а адлятаць у вырай ужо позна.

Чым і як карміць птушак?

РЕКЛАМА

(паводле сайта www.ptushki.org)

1. Універсальны корм – звычайнае насенне сланечніка. Яно даволі пажыўнае, і ім з ахвотаю ласуюцца практычна ўсе малыя птушкі.
2. Нарэзаныя свежыя яблыкі – таксама недарагі, універсальны корм. Сініцы таксама будуць удзячныя за падвешаны кавалачак сала, а сойкі і таўстадзюбы – за сырыя арэхі.

3. Некаторыя птушкі  больш пераборлівыя і аддаюць перавагу прыроднаму корму. Шчыглы любяць насенне дзядоўніка. Гілі і амялушкі  з ахвотай дзяўбуць ягады рабіны, яблыкі і разынкі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up