Автор: Людмiла СЦЯЦКО

1:00, 3 декабря 2012

Культура

remove_red_eye 142

У Баранавіцкім раёне пасяліўся свой Зюзя

Раённы цэнтр рамёстваў у Русіно ў пераднавагоднія дні прапануе сваім наведвальнікам навагоднюю праграму не з традыцыйным расійскім Дзедам Марозам, а з беларускім Зюзем і на роднай мове.

Навагоднюю праграму «Падарожжа да чароўнага куфэрка» з удзелам беларускіх міфалагічных істотаў – Гаёўны, Пушчавіка, Хапуна, Блотніка і, галоўнае, беларускага Дзеда Мароза Зюзі –  цэнтр рамёстваў ладзіць ужо трэці год.

«У Віцебскай вобласці ёсць Зюзя Прыазерскі, у Белавежскай пушчы – Дзед Мароз. І нам таксама захацелася зрабіць нешта сваё. Мы самі зладзілі касцюмы, самі прыдумалі праграму. Канешне, у нас пакуль Зюзя не зусім натуральны – мы яго ў валёнкі абуваем, хаця ён павінен басанож хадзіць, але мы над гэтым працуем і думаем, як вобраз Зюзі можна ўдасканаліць»,  – расказала дырэктар цэнтра рамёстваў Кацярына Круцько.

Уся праграма, якая доўжыцца каля 45 хвілін і разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, на беларускай мове і заснавана выключна на традыцыйных беларускіх гульнях.

РЕКЛАМА

Вось толькі сустрэцца з баранавіцкім Зюзем можна выключна па папярэдняй замове.

«Мы супрацоўнічаем з турагенцтвамі, аўтобусным паркам, яны  і дапамагаюць збіраць групы, – адзначыла Кацярына Круцько. –  Мы з задавальненнем прымаем усіх. І ўжо сёння у нас на снежань ёсць   замовы».

  Акрамя самой праграмы, кожнаму наведвальніку навагодняй праграмы дораць на памяць ляльку-абярэг, зробленую рукамі супрацоўнікаў цэнтра рамёстваў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up