Автор: Наталля СЕМЯНОВIЧ

1:00, 3 декабря 2012

Культура

remove_red_eye 83

Амерыканская дакументалістыка ў Баранавічах

У межах Фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно Роланд Лег’ярдзі-Лаўра і Джым Бігхэм прадставяць свой фільм «To Be Heard» («Быць пачутым»).

Як паведамілі ў аддзеле культурных праектаў і знешніх сувязей Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая, у чацвер, 29 лістапада, у 14 гадзін, пройдзе сустрэча з рэжысёрамі Роландам Лег’ярдзі-Лаўра і Джымам Бігхэмам. Яна адбудзецца ў межах Фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно, які праходзіць у Мінску.

Рэжысёры прадставяць на суд гледачоў свой фільм «To Be Heard» («Быць пачутым»). Гэта гісторыя трох падлеткаў з Паўднёвага Бронкса, чыё жыццё радыкальна мяняецца, калі яны пачынаюць пісаць вершы. Паэзія стано-віцца іх асноўным сродкам выказвання любові, расчараванняў і надзей. Яны распавядаюць пра сваё сяброўства, каханне і барацьбу за жыццё.

Пасля дэманстрацыі кінастужкі гледачы змогуць абмеркаваць гэтыя гісторыі і задаць пытанні аўтарам.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up