Новости / Политика

У гасцях у Паўла Севярынца

22.11.2012, 0:00 / remove_red_eye 123 / chat_bubble

Баранавіцкія грамадскія актывісты 15 лістапада наведалі вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе адбывае «хімію» Павал Севярынец.

Падтрымаць Паўла Севярынца з Баранавіч прыехалі Галіна Ярашэвіч (БХД), Віктар Сырыца («Рух «За свабоду»), Сяргей Гоўша (праваабарончы цэнтр «Вясна»), Алесь Белы (БАЖ) і Анжаліка Камбалава (АГП).

Перад сустрэчай з Паўлам наведвальнікі прайшлі абавязковую рэгістрацыю. Спатканне доўжылася каля гадзіны ў альтанцы, якая месціцца побач з будынкам камендатуры, дзе адбывае пакаранне Севярынец. Баранавіцкія госці распавялі яму пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў Барана-вічах, а Павал распавёў пра жыццё на «хіміі».

Па словах Віктара Сырыцы, Павал выглядае стомленым і сумным.

РЕКЛАМА

«Гэта нас вельмі засмуціла, таму мы ўсе імкнуліся яго маральна падтрымаць і неяк падбадзёрыць», – адзначыў Віктар Сырыца.
Госці пажадалі Паўлу Севярынцу найхутчэйшай свабоды, а таксама перадалі яму сала з цыбуляю і шмат баранавіцкіх прысмакаў. Але найбольш Павал ўзрадаваўся прывезеным 72 кнігам беларускіх і замежных аўтараў, бо сёння ён адначасова з’яўляецца яшчэ і загадчыкам бібліятэкі ў куплінскай камендатуры.

Нагадаем, што лідар незарэгістраванай палітычнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец асуджаны на тры гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў Мінску. Ён адбывае пакаранне ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up