Новости / Общество

“Еўропа гарантуе нам права мець сваё імя”

12.11.2012, 1:00 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Насуперак папулярным стэрэатыпам наконт касмапалітызму і ўніфікацыі нацыянальных прыкмет у сучаснай Еўропе, Еўрасаюз сёння дае магчымасць развівацца не толькі вялікім і малым нацыям, але і зусім нешматлікім нацыянальным меншасцям. Не выключэнне – і невялікі славянскі народ русіны, які здаўна жыве ў Карпатах і пра які ў савецкі час хацелі хутчэй забыцца.

Што за народ такі – русіны, як ім жывецца ў Еўрасаюзе і пра што яны мараць – пра гэта карэспандэнту Intex-press распавяла славацкая русінка Вольга Глосікава, якая сёння працуе дырэктарам Музея русінскай культуры ў г. Прэшаў у Славаччыне.

– Пані Вольга, паколькі Вам давялося пажыць у дзвюх кардынальна розных краінах – у сацыялістычнай Чэхаславаччыне пад пратэктаратам Савецкага Саюза, а цяпер у дэмакратычнай Славаччыне ў складзе Еўрапейскага саюза, Вы можаце параўнаць: дзе славацкім русінам жылося ці жывецца лепш і ўтульней?

– У 50–60-я гады, калі ў нас запанавала савецкая ідэалогія, русінскі народ раптам нібыта бясследна знік. У Аўстра-Вугоршчыне жылі русіны, у часы Першай Чэхаславацкай Рэспублікі (утварылася пасля распаду Аўстра-Вугорскай імперыі ў 1918 г. – Аўт.) мы таксама засталіся русінамі, нас прызнавалі за асобны народ са сваёй культурай і мовай, а пасля ўзялі і перайменавалі. Падчас перапісу насельніцтва графу з нацыянальнасцю «русін» папросту выкраслілі з анкеты. Таму і ўкраінскія, і славацкія русіны мусілі масава запісвацца ўкраінцамі або славакамі. Цэлы народ стаў  ахвярай сістэмы…

РЕКЛАМА

Дзяржава павярнулася да нас тварам толькі пасля Аксамітнай рэвалюцыі, калі распаўся СССР. Ру-сінаў зноў зацвердзілі нацыянальнай меншасцю, якая пражывае ў Славаччыне, у 1995 годзе мы кадыфікавалі сваю мову, і сёння ў нас ёсць магчымасць не толькі развіваць сваю мову і культуру, але і адчыняць школы на роднай мове.

– З уступленнем Славаччыны ў ЕС колькасць русінскіх школ павялічылася?

– Пакуль мы знаходзімся ў пачатку нашага адраджэння. У гады Першай Чэхаславацкай рэспублікі, з 1918 па 1938 год, у нас было больш за 200 сваіх школ, а пасля вайны не засталося ніводнай. Цяпер, калі мы кадыфікавалі нашу мову, перад намі стаіць задача: падрыхтаваць выкладчыкаў русінскай мовы, напісаць падручнікі, каб забяспечыць будучыя школы. Акурат на гэтым этапе мы сёння і знаходзімся. У Прэшаўскім універсітэце рыхтуюцца выкладчыкі, ужо напісаныя падручнікі ад пачатковай школы да гімназіі і, першыя ластаўкі, у краіне ўжо адчыняюцца адзінкавыя русінскія класы. У многіх школах пачалі вывучаць русінскую мову як дадатковую. У найб-ліжэйшай перспектыве мы хочам стварыць працэс адукацыі цалкам па-русінску, прынамсі тут, у Прэшаве.

Гэта найвялікшы горад Паўночна-Усходняй Славаччыны, дзе русінаў жыве найбольш. Аксамітная рэвалюцыя падаравала нам гэту магчымасць, а Еўропа цяпер нам яе гарантуе. Сучаснае еўрапейскае заканадаўства прымушае надзяляць належную ўвагу нацыянальным меншасцям, нават калі гэта, магчыма, і недаспадобы некаторым палітычным суб’ектам. І сёння мы ўдзячныя за гэта Еўрасаюзу.

Пяць гадоў таму мы здолелі адчыніць у Прэшаве Музей русінскай культуры, пра што раней маглі толькі марыць. Для музея нам перадалі агромністы будынак амаль у цэнтры горада. Сімвалічна, што ад эпохі сацыялізму і літаральна да апошніх гадоў гэты будынак належаў Міністэрству абароны. Цяпер мы актыўна працуем над стварэннем экспазіцый і марым у хуткім часе пазнаёміць з ёй шырокую аўдыторыю, у тым ліку і беларусаў, і расейцаў… На жаль, эканамічны крызіс крыху запаволіў гэты працэс. Але гэта ўжо не ідэалагічная праблема, таму, думаю, неўзабаве мы яе пераадолеем.

– Ці мараць сёння русіны пра ўласную дзяржаўнасць і чым яшчэ ім можа дапамагчы ЕС?

– Сваёй дзяржавы ў нас ніколі не было, ды мы яе і не патрабуем. Русіны здаўна жылі ў Карпатах, а Карпаты падзелены паміж рознымі краінамі – Польшчаю, Славаччынаю, Украінай, Вугоршчынай, Румыніяй… На працягу стагоддзяў мы прывыклі мірна жыць сярод іншых суседніх народаў, захоўваючы пры гэтым сваю культуру, цесныя стасункі паміж сваякамі і ніколі не забываючы, што мы – русіны. Таму для русінаў з розных краін вельмі важна, каб мы маглі вольна кантактаваць, каб не было межаў. Гістарычна на нашай зямлі межаў не было ніколі. Яны ўзніклі толькі ў часы сацыялізму і ўспрымаліся як штосьці штучнае, лішняе, штосьці, што замінае ўсім. Таму 1989 год, калі межы зноў адчыніліся, русіны ўзгадваюць з вялікай радасцю. На жаль, сёння застаецца жорсткая мяжа паміж шэнгенскімі краінамі і Украінай. І калі славацкім русінам цяпер даволі лёгка паехаць да ўкраінскіх русінаў, ім выехаць да нас вельмі складана. Яны вымушаны рабіць візы, афармляць мноства нейкіх папер – амаль як за часамі былога СССР. Безумоўна, сёння Еўропа і Украіна мусяць разам вырашаць гэту праблему. Гэта адзіная мяжа паміж русінамі, я

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up