Новости / Культура

Птушыныя выхадныя

15.10.2012, 1:00 / remove_red_eye 108 / chat_bubble

Нават халаднаватае надвор’е не зашкодзіла правесці 6 кастрычніка ў Баранавічах Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі-2012.

Акцыя, якая толькі другі год праводзілася ў Баранавічах, сёлета сабрала даволі шмат удзельнікаў. Паназіраць за птушкамі на бераг Свяцілаўcкага возера прыйшлі і дарослыя, і дзеці.

Праўда, халаднаватае, ветранае надвор’е ўсё ж прыўнесла свае карэктывы ў праграму дня. Апроч качак-крыжанак, якім і былі паспяхова скормленыя ўсе пяць загадзя падрыхтаваных батонаў, нікога з іншых «крылатых» у гэты дзень на возеры не было відаць. Таму арганізатары акцыі, педагогі Баранавіцкага эколага-біялагічнага цэнтра і сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», хутка пераарыентаваліся з практычнага фармату імпрэзы на творча-адукацыйны.

Наведвальнікі мерапрыемства маглі назіраць майстар-клас па вырабе хатак для птушак, паўдзельнічаць у «птушынай віктарыне», выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адкрытым галасаванні «За ці супраць асушэння балотаў?» (не зарэгістравана ніводнага голасу «За»!), пагуляць у розныя інтэрактыўныя гульні і ў асалоду размаляваць каляровай крэйдаю набярэжную возера на тэму «Мы супраць палявання на птушак».

РЕКЛАМА

Было сонечна і ветрана, мала птушак і шмат людзей. Але ў выніку атрымалася займальна і пазнавальна. Пасля заканчэння акцыі адзін хлопчык запытаўся ў арганізатараў: «А вы заўтра сюды прыйдзеце?»

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up