Автор: Алесь Гізун

1:00, 8 октября 2012

Общество

remove_red_eye 109

Надвор’е на кастрычнік: на парозе зімы

Другі месяц восені ў гэтым годзе чакаецца пераважна цёплым, але ў апошнія дні магчымы нават першы снег.

Як паведаміла «IP»  начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук, агулам кастрычнік сёлета чакаецца на два градусы цяплейшым за кліматычную норму (сярэднесуткавая тэмпературная норма для кастрычніка – 7 градусаў).

Колькасць ападкаў прагназуецца ў межах нормы (55 мм).

Першая дэкада месяца чакаецца максімальна цёплай (на 2–4 градусы цяплейшай за норму) і самай вільготнай. Тэмпература паветра ўночы  будзе трымацца каля +10/ +12 градусаў, удзень – каля +18/ +20 градусаў. Аднак да першых выходных схаладае. Самай халоднай чакаецца нядзеля:  не больш за +9 уночы і максімум +11 удзень.

РЕКЛАМА

Другая дэкада кастрычніка прагназуецца менш дажджліваю і даволі цёплаю. У трэцяй дэкадзе месяца тэмпература паветра панізіцца. Уночы –  ад +1 да +6, удзень – ад +9 да +14 градусаў. У асобныя дні чакаюцца ападкі, хаця іх будзе няшмат. Напрыканцы месяца сіноптыкі таксама папярэджваюць пра магчымы першы снег.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up