Новости / Политика

Назіральніку за выбарамі далі штраф

3.09.2012, 1:00 / remove_red_eye 83 / chat_bubble

Суд Баранавіцкага раёна і  г. Баранавічы 21 жніўня прызнаў вінаватым назіральніка Сяргея Гоўшу ў абразе сяброў акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняйакругі №5 і пакараў яго штрафам на 15 базавых велічыняў.

Як распавёў Intex-press Сяргей Гоўша, нягледзячы на тое, што суд прызнаў яго вінаватым, ён застаўся задаволены працэсам:  «Я задаволены судом, бо я цалкам даказаў сваю невінаватасць. Гэты штраф – прысуд справядлівасці нашага суда».

Нагадаем, у заяве старшыні камісіі Таццяны Латышавай значылася, што назіральнік Сяргей Гоўша зняславіў яе і сяброў камісіі «словамі  грубай нецэнзурнай лаянкі». Сяргей Гоўша меркаваў давесці ў судзе сваю праўду пры дапамозе дыктафоннага запісу спрэчнага моманту, які ён і прапанаваў для праслухоўвання на судзе. 

Суддзя Васіль Петрыў далучыў дыктафонны запіс да справы. «Мы праслухалі гэты запіс двойчы, і нават сведкі прызналіся, што не пачулі на ім пацверджання сваім абвінавачванням. Адвакат таксама не пачуў абразы і таму папрасіў закрыць справу», – распавёў Сяргей Гоўша.

РЕКЛАМА

І ўсё ж, па словах назіральніка, у выніку суддзя не прызнаў запісаны на дыск запіс размовы бакоў за першакрыніцу. 

Тады Сяргей Гоўша прапанаваў зрабіць экспертызу дыктафоннага запісу, аднак гэтае хадайніцтва суддзя адхіліў.

Па словах Сяргея Гоўшы, калі сведкі пачалі даваць розныя паказанні наконт канкрэтных слоў, якімі ён нібыта абразіў сяброў камісіі, і пры гэтым адмаўляліся прамовіць іх на судзе, ён прапанаваў  ім напісаць іх на паперы. Аднак і гэтае хадайніцтва суддзя адхіліў.

«Дык што ж гэта за суд такі, які адхіліў усе законныя доказы ілжывасці сведак і маёй невінаватасці, – пракаментаваў Сяргей Гоўша. – Цяпер я мушу за свае грошы рабіць лінгвістычную і фонаскапічную экспертызы запісу, каб даказаць урэшце сваю праўду і пакараць тых, хто несправядліва пакараў мяне”.

Апроч абскарджвання выраку баранавіцкага суда, Сяргей Гоўша напісаў заяву ў Цэнтрвыбаркам з просьбаю «стварыць камісію па расследаванні падробкі пратакола з першага паседжання акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй акругі №5 і падмане выбарцаў і назіральнікаў».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up