Новости / Политика

Канверт з паэтам

3.09.2012, 1:00 / remove_red_eye 92 / chat_bubble

Міністэрства сувязі і інфармацыі Беларусі запланавала на восень выпуск мастацкага паштовага канверта да 200-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Багрыма.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў адказе намесніка міністра сувязі і інфармацыі Мікалая Струкава на ліст старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» Віктара Сырыцы.

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня Віктар Сырыца звярнуўся ў Міністэрства сувязі і інфармацыі з просьбаю выпусціць памятную паштоўку або канверт з нагоды 200-годдзя Паўлюка Багрыма, які родам з в. Крошын. Як паведамляецца ў адказе, выпуск у паштовы зварот мастацкага канверта, прысвечанага Паўлюку Багрыму, запланаваны да 14 кастрычніка – роўна за месяц да 200-х угодкаў Паўлюка Багрыма (па новым стылі).

«Я вельмі задаволены такім адказам, – пракаментаваў «IP» Віктар Сырыца. – Апошнім часам Міністэрства сувязі і інфармацыі выпускае вельмі якасныя і прыгожыя канверты з нагоды значных падзеяў у гісторыі Беларусі або ў гонар важных гістарычных асобаў. Спадзяюся, канверт з Паўлюком Багрымам будзе таксама яркі і запамінальны”.
Сёння Віктар Сырыца чакае адказу на свой аналагічны зварот да  старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай з просьбаю выпусціць памятную манету да 200-годдзя паэта Паўлюка Багрыма.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up