Новости / Культура

Гараджане папрасілі манету ў старшыні Нацбанка

27.08.2012, 1:00 / remove_red_eye 100 / chat_bubble

Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы звярнуліся да старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай з просьбай выпусціць памятную манету да 200-годдзя паэта Паўлюка Багрыма.

У лісце на імя старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны Віктар Сырыца аргументаваў свой зварот. Сёлета, 2 лістапада, спаўняецца 200 гадоў ад народзінаў вядомага беларускага паэта і каваля Паўлюка Багрыма, што нарадзіўся ў вёсцы Крашын пад Баранавічамі.

У гонар таленавітага земляка на яго малой радзіме названы музей мастацтваў і рамёстваў, а ў Баранавічах імя Паўлюка Багрыма мае вуліца ў новым мікрараёне «Бараўкі».

Як пракаментаваў Intex-press Віктар Сырыца, выпуск Нацыянальным банкам памятнай манеты ў гонар Паўлюка Багрыма мог бы стаць годным ушанаваннем памяці нашага славутага земляка ў год яго юбілею.

РЕКЛАМА

З падобным зваротам – выпусціць памятную паштоўку або канверт у гонар 200-годдзя Паўлюка Багрыма – Віктар Сырыца звярнуўся таксама да міністра сувязі і інфармацыі Мікалая Панцялея.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up