Автор: Алесь Гізун

0:00, 13 августа 2012

Общество

remove_red_eye 53

Пасля анамальнай спёкі істотна пахаладае

У другой дэкадзе жніўня беларускія сіноптыкі прагназуюць мокрае і халаднаватае надвор’е, у трэцяй – «залатое» лета.

Як паведамілі «IP» у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, на змену трапічнай спёцы, што даволі доўга ўладарыла ў Беларусі, ўжо ў сярэдзіне гэтага тыдня прыйдзе халаднаватае паветра з Поўначы. Істотнае пахаладанне прагназуецца ад пятніцы, 10 жніўня. Ужо ў найбліжэйшыя выходныя, 11 і 12 жніўня, у Баранавічах чакаецца максімум +17 градусаў удзень і не больш за +14 градусаў уночы. На ўвесь гэты тыдзень прагназуюцца дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы.

Па прагнозах сіноптыкаў, халаднаватае і вільготнае надвор’е ў Беларусі захаваецца да сярэдзіны жніўня. Агулам, другая дэкада месяца чакаецца на 2 – 4 градусы халаднейшай за сярэднюю кліматычную норму (норма: +16,5 градуса).

Як абяцаюць сіноптыкі, у трэцяй дэкадзе жніўня ў краіне ўсталюецца цёплае і камфортнае жнівеньскае надвор’е. Дажджоў паменее. А ў асобныя дні яшчэ бу- дзе прыграваць да +26/+27 градусаў.

РЕКЛАМА

Агулам, гэты жнівень па тэмпературы паветра чакаецца на 1 градус цяплейшым за кліматычную норму, па колькасці ападкаў – каля нормы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up