Автор: Intex-press

2:00, 6 августа 2012

Экономика

remove_red_eye 66

Жніво працягваецца

У Баранавіцкім раёне актыўна працягваецца жніво. Ужо прыбрана амаль палова збожжавых і збожжабабовых культур.

Як паведаміў «IP» галоўны аграном Баранавіцкага райвыканкама Андрэй Борыс, на сёння ўсе сельскія гаспадаркі Баранавіцкага раёна актыўна далучыліся да ўборачнай кампаніі-2012.

Па стане на раніцу 31 ліпеня баранавіцкія гаспадарнікі прыбралі 13 324 га збожжавых і збожжабабовых культур (39% ад плана), намалочана ўжо 60 897 тыс. тон зерня. Ураджайнасць на сёння складае 45,7 ц/га (у 2011 годзе на гэты час – 39,3 ц/га). Высокія паказчыкі ўраджайнасці галоўны аграном тлумачыць сёлетнімі спрыяльнымі ўмовамі зімавання для азіміны, а таксама выкарыстаннем сучасных тэхналогій пры вырошчванні сельскагаспадарчых культур.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up