Цёпла, але не горача
Сіноптыкі прагназуюць цяпло на ўвесь ліпень. Але такой спёкі, як была ў пачатку месяца, ужо не будзе.
Як паведаміла «IP» начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук, першая дэкада ліпеня была самай спякотнай у гэтым месяцы, калі часам сярэднесуткавая тэмпература на 5–6 градусаў перавышала кліматычную норму.
Змена атмасферных франтоў над Беларуссю на гэтым тыдні абумовіць больш камфортнае надвор’е: у паветры з’явяцца свежасць і лёгкая прахалода. Другая дэкада ліпеня прагназуецца таксама цяплейшай за норму, хаця і не такой гарачай, як першая. Па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Напрыканцы тыдня па Брэсцкай вобласці чакаецца да +13/+15 градусаў уночы і да +21/+23 градусы ўдзень.
Трэцяя дэкада ліпеня, як па тэмпературы, так і па ападках, прагназуецца ў межах кліматычнай нормы.
Агулам жа другі летні месяц, па словах Людмілы Парашчук, сёлета чакаецца на два градусы цяплейшым за норму.
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий