Автор: Юля ХАРКЕВIЧ i Руслана РАВЯКА

14:39, 15 июня 2012

Культура

remove_red_eye 53

Працэсія Божага Цела прайшла па Баранавічах

Традыцыйная працэсiя, прысвечаная святу Божага Цела, прайшла 10 чэрвеня па  цэнтральных вулiцах горада.

Штогод у пачатку чэрвеня баранавіцкiя каталіцкія і грэка-каталiцкiя вернiкi ладзяць урачыстую працэсію, прысвечаную святу Божага Цела.

Урачыстаць пачалася з iмшы а 12.00 у касцёле Маці Божай Фацімскай і закончылася прыблізна ў 14.30 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Баранавiцкiя вернiкi прайшлiся па праспекце  Савецкiм, па вулiцах Брэсцкай і Куйбышава.

Падчас шэсця дзяўчаты ў белых сукенках раскiдвалi пялёсткi ружаў перад святым сакраментам.

РЕКЛАМА

Працэсія затрымалася каля чатырох алтароў, прыгатаваных парафіянамі усіх баранавіцкіх касцёлаў пад адкрытым небам і ўпрыгожаных кветкамі, ля якiх святары чыталi ўрыўкi з Евангелля i прамаўлялi малiтвы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up