Новости / Cпорт

Трапілі пад “Хвалю”

1.06.2012, 12:28 / remove_red_eye 73 / chat_bubble

У 1/32 фіналу Кубка Беларусі ФК «Баранавічы» згуляе з пінскай «Хваляй». Гэта стала вядома пасля  лёсавання, якое адбылося ў Доме футбола 28 мая.

На гэтай стадыі гуляюць каманды, якія прадстаўляюць першую і другую лігі нацыянальнага чэмпіянату, а таксама ўладальнікі абласных кубкаў. Згодна з лёсаваннем утварыліся наступныя пары: «Забудова» (Маладзечна) – «Смаргонь», «Лівадыя» (Дзяржынск) – «Белтрансгаз» (Слонім), МЛФ (Мінск) – «Віцебск», «Клечаск» (Клецк) – «Жлобін», «Баранавічы» – «Хваля» (Пінск), «Гомельшкло» (Касцюкоўка) – «Іслач» (Мінскі раён), «Камунальнік» (Слонім) – «Полацк», «Азот» (Гродна) – «Хімік» (Светлагорск), «Горкі» – «Слуцк», «Пружаны» – «Ведрыч-97» (Рэчыца), «Белкард» (Гродна) – «Ліда», «Асіповічы» – «Зорка-БДУ» (Мінск), МОФК (Орша) – «Рудзенск», «Газавік» (Віцебск) – ДСК (Гомель), «Гомельчыгунтранс» (Гомель) – «Смалявічы СТІ», «Мёры» – «Нёман» (Мысты).

Матчы 1/32 фіналу адбудуцца 13 чэрвеня на палях каманд, названых у парах першымі. Каманды вышэйшай лігі ўваходзяць у барацьбу за кубак з 1/16 фіналу.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up