Автор: Алесь ГIЗУН

12:06, 18 мая 2012

Культура

remove_red_eye 96

Жыхары Баранавіч адзначылі 130-годдзе Уладзіслава Галубка

Адсвяткаваць юбілей вядомага беларускага драматурга, першага народнага артыста БССР  Уладзіслава Галубка ў нядзелю, 13 мая, на яго радзіму прыехалі не толькі жыхары Баранавіч, але і госці з Мінска.

Святочнае мерапрыемства адбылося на малой радзіме Уладзіслава Галубка, што ў Баранавіцкім раёне, у вёсцы Лясная. Тут на мясцовай чыгуначнай станцыі бацька будучага драматурга працаваў памочнікам машыніста. Цяпер побач са станцыяй у Лясной усталяваны памятны валун з шыльдай у гонар Галубка. На 130-годдзе драматурга тут сабраліся каля 15 чалавек.

Як распавёў Intex-press старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, у памяць пра Уладзіслава Галубка госці ўсклалі кветкі да помніка, баранавіцкія і мінскія барды зладзілі ў гонар драматурга невялікі канцэрт, а мясцовыя паэты пачыталі вершы. Госці таксама правялі віктарыну на тэму біяграфіі і творчасці Галубка, а пасля зладзілі невялікую экскурсію па Лясной.
«Усё прайшло шчыра, хаця і сціпла», – адзначыў Віктар Сырыца.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up