Новости / Культура

Пакутніцкі шлях вернікаў

4.05.2012, 11:22 / remove_red_eye 195 / chat_bubble

Напярэдадні Дня Перамогі, 8 траўня, грэка-каталікі і рыма-каталікі з розных мясцін Івацэвіцкага і Баранавіцкага раёнаў збяруцца ў рыма-каталіцкім касцёле ў Івацэвічах на памінальную службу за ахвяры карніцкіх акцый фашыстаў у 1942 годзе.

Чарговы год, святкуючы Дзень Перамогі і ўзгадваючы канец ІІ Сусветнай вайны, вернікі будуць узгадваць шматлікія ахвяры жахлівай вайны і акупацыі. А грэка-каталікі Івацэвіцкага, Баранавіцкага і Слонімскага раёнаў адначасова адзначаць і 70-я ўгодкі пакутніцкага шляху свайго Іерарха – Экзарха Антона Неманцэвіча і ягонай паствы – вернікаў, для якіх ён служыў, – жыхароў Палесся і Гарадзеншчыны.

Сёння няшмат вядома пра служэнне айца Антона Неманцэвіча. Але, нягледзячы на складаны час, у якім давялося жыць і працаваць Экзарху, ён з’яўляўся прыкладам у сваім святарскім служэнні і сведчанні Добрай Весткі. Прычым сябе ён бачыў менавіта слугою, таму нездарма нашчадкі і дагэтуль ведаюць ягоныя славутыя словы: «Наш абавязак адносна Бога – Яму служыць, а не Ім паслугоўвацца». Акрамя пастырскага служэння, ён асаблівым чынам дбаў аб зычлівых братэрскіх адносінах з праваслаўнымі вернікамі. 

Пакутніцкі шлях Экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года. Менавіта тады ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі ў Альбярціне і змешчаны ў вязніцы СД у Мінску, дзе і загінуў. А праз некалькі тыдняў – у верасні 1942 года фашысцкія карныя аддзелы спалілі вёскі, якія адносіліся да грэка-каталіцкай парафіі ў Бабровічах (зараз Івацэвіцкі раён). Спалены гэтыя вёскі былі разам з жыхарамі – іхнія сваякі жывуць сёння ў Івацэвічах і Баранавічах.

РЕКЛАМА

“Пасхальны час – час асаблівы. Час, калі мы маем абавязак прыгадаць сведкаў, якія пацярпелі за веру, любоў да Царквы і Бацькаўшчыны, ды асэнсаваць по-новаму іх мужныя ўчынкі, – расказаў Апостальскі Візітар для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

– Таму нездарма памінальную службу за ахвяры карніцкіх акцый фашыстаў у 1942 годзе, а для грэка-каталікоў Івацэвіцкага, Баранавіцкага і Слонімскага раёнаў гэта будзе і малітва за сведкаў любові да Бога і да Бацькаўшчыны – Экзарха Антона Неманцэвіча і яго вернікаў, узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці”.

Поделиться:
Читать также
Культура camera_alt

Барановичи в Instagram. Концерт Славы

8 часов назад remove_red_eye 1877
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up