Автор: Алесь ГIЗУН

13:41, 3 мая 2012

Общество

remove_red_eye 88

Чакаюцца чарговыя навальніцы

Пачатак мая прагназуецца цёплым, але кароткачасовыя дажджы і навальніцы месцамі будуць дадаваць у паветра порцыю свежасці і лёгкай прахалоды.

Такі прагноз на пачатак мая зрабілі беларускія сіноптыкі.

Як паведамілі “IP” на Баранавіцкай метэаралагічнай станцыі, у сераду, 2 мая, надвор’е па Брэсцкай вобласці чакаецца пераважна без ападкаў. Удзень будзе прыграваць да +22/ +27 градусаў.

Ад чацвярга, 3 мая, пад уплывам атмасфернага фронту характар надвор’я пачне змяняцца. Месцамі ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, хаця будзе па-ранейшаму цёпла: да +12 градусаў уночы і да +28 градусаў удзень.

РЕКЛАМА

Падобны характар надвор’я захаваецца і ў пятніцу, 4 мая: удзень чакаецца ад +22 да +27, уночы – ад +11 да +16 градусаў. Дажджы і навальніцы прагназуюцца па большай частцы Брэсцкай вобласці.

У першыя майскія выхадныя дні надвор’е істотна не зменіцца, хаця тэмпература пачне крыху паніжацца. У суботу, 5 мая, уночы чакаецца ад +11 да +16, удзень – ад +17 да +22 градусаў. У нядзелю ўночы – ад +7 да +12, удзень – ад +17 да +22 градусаў. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, падобныя тэндэнцыі надвор’я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

8 часов назад remove_red_eye 283
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up