Автор: старшыня Баранавiцкай Рады ТБМ Вiктар СЫРЫЦА

9:00, 23 апреля 2012

Народные новости

remove_red_eye 120

Віктарына да юбілею Уладзіслава Галубка

15 мая 2012 года споўніцца 130 гадоў ад народзінаў першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Яго паэтычныя і празаічныя творы публікаваліся ў газеце «Наша ніва». Ад 1917 года Галубок быў вядомы як акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Ад 1920 года – як кіраўнік Трупы беларускіх артыстаў, якая ў 1926 годзе пераўтварылася ў Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр.

З нагоды 130-х угодкаў ад народзінаў нашага знакамітага земляка У. Галубка Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы праводзіць віктарыну і прапануе адказаць на наступныя пытанні:

1. Дзе нарадзіўся Уладзіслаў Галубок і як на яго малой радзіме ўшанавалі памяць пра свайго таленавітага земляка?

2. У якіх газетах і часопісах Галубок друкаваў свае літаратурныя творы і ў якіх жанрах літаратуры ён працаваў?

РЕКЛАМА

3. У якім годзе У. Галубок стварыў свой тэатр і што Вы ведаеце пра яго дзейнасць?

4. Досвед якіх беларускіх тэатраў выкарыстоўваў і развіваў у сваёй сцэнічнай дзейнасці У. Галубок?

5. Як называўся Рэспубліканскі фестываль аматарскіх тэатраў у Баранавічах у снежні 1995 года? Якія падзеі адбыліся ў Баранавічах падчас гэтага тэатральнага фэсту?

6. Дзе знаходзіцца «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» і што Вы ведаеце пра яе дзейнасць?

7. Чаму і за што 26 жніўня 1957 года У. Галубок быў пасмяротна рэабілітаваны?

Пераможцаў і актыўных удзельнікаў віктарыны чакаюць каштоўныя прызы і ўзнагароды. Будуць улічвацца дакладнасць і падрабязнасць адказаў, а таксама творчы падыход пры афармленні віктарыны. Адказы просім дасылаць да 14 мая 2012 года на электронную пошту: tatus1863@gmail.com ці па адрасе: 225409, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 28, кв. 65 з пазнакай «віктарына».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up