Автор: Руслан Равяка

12:25, 16 апреля 2012

Культура

remove_red_eye 307

Велікодныя паштоўкі

Карткі з віншаваннямі на Вялікдзень у нашых паштовых скрынях сустракаюцца ўсё радзей. Звычка дасылаць паштоўкі, якая пасля падзення камуністычнай сістэмы вярнулася да нас, паціху знікае з-за распаўсюджвання сусветнага сеціва.

Лічыцца, што ўпершыню паштоўкі на Вя-лікдзень былі дасланыя Еўропе ў 1874 годзе. Яны прыйшліся даспадобы жыхарам Нямеччыны, Францыі і Аўстрыі і вельмі хутка сталі выдавацца шматлікімі накладамі. Праз некалькі год у Еўропе пачалі выпуск паштовак нават на рускай мове для экспарту ў Расію.

РЕКЛАМА

Першыя чатыры Ве-лікодныя паштоўкі ў Расійскай Імперыі былі выдадзены Брацтвам св. Яўгеніі ў 1896 годзе. На іх былі змешчаны акварэльныя выявы рускага пісьменніка і мастака Мікалая Карамзіна. Наклад кожнай з паштовак складаў больш за 10 тысяч асобнікаў. Усе паштоўкі раскупілі за тыдзень, і Брацтву давялося выдаваць дадатковы наклад такіх картак.

Напярэдадні ХХ стагоддзя ў Расіі ўжо мноства выдавецтваў друкавалі святочныя паштоўкі, выкарыстоўваючы выявы рускіх мастакоў.

З пачаткам Першай сусветнай вайны на велікодных паштоўках усіх ваюючых краін з’яўляюцца малюнкі з салдатамі, сёстрамі міласэрнасці, вайсковым побытам.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі выпуск паштовак з віншаваннямі на Вялікдзень быў забаронены, як і само свята. Рускія паштоўкі выдаваліся толькі ў эміграцыі. У Заходняй Беларусі, якая ўвахо-дзіла ў склад міжваеннай Польшчы, паштоўкі з віншаваннямі на польскай мове былі вельмі папулярнымі да 1939 года.

З пачаткам вайны з Германіяй у 1941 годзе савецкая ўлада дазволіла царкоўным служыцелям выдаваць велікодныя паштоўкі, якія малымі накладамі прадаваліся ў праваслаўных цэрквах. А недзе з 1970-х гадоў невялікімі тыражамі іх друкавалі нават дзяржаўныя выдавецтвы. Каб неяк насыціць попыт сярод простых савецкіх людзей, тады шырокае распаўсюджванне атрымалі фотакопіі паштовак, якія вырабляліся нелегальна ў хатніх умовах.

Іх дасылалі ў канвертах сваякам і знаёмым. Многія прывозілі велікодныя паштоўкі з суседняй Польшчы. Аднак масавы друк паштовак да Вялікадня пачаўся толькі напрыканцы 80-х гадоў ХХ ст. Тады ж былі выдадзеныя і першыя беларускія велікодныя паштоўкі.

На жаль, апошнім часам звычай дасылаць папяровыя паштоўкі сваім сябрам і знаёмым знікае. Людзі ўсё больш аддаюць перавагу smsкам і Інтэрнэту.

Аднак, патрымаўшы ў руках старыя пажоўклыя карткі, дасланыя 50–100 год таму, разумееш, што сапраўдная паштоўка ніколі не заменіць віртуальную.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up