Новости / Культура

Музычны тэатральны “эксперымент”

23.03.2012, 14:57 / remove_red_eye 105 / chat_bubble

Новы музычны спектакль для дарослых «Ніхто не бачыў, як Купала плача» паводле п’есы Міхася Чарота рыхтуе да прэм’еры народны тэатр «Эксперымент» у гарадскім Доме культуры. Гледачы ўбачаць п’есу 2 красавіка.

Гэты спектакль – адна з першых прац рэжысёра Яўгена Рэкеша для дарослых гледачоў. Рэжысёр распавёў, што спектакль прымеркаваны адразу да дзвюх культурных падзей – Года кнігі ў Беларусі і Міжнароднага дня тэатраў, які будзе адзначацца 27 сакавіка. Яўген Рэкеш расказвае, што пазнаёміўся з п’есай Міхася Чарота чатыры гады таму. «Мне адразу захацелася паставіць п’есу, але да яе падрыхтоўкі мы прыступілі толькі праз тры гады, калі даведаліся, што музычным кіраўніком нашага тэатра стане кампазітар Фёдар Жыляк. Менавіта тады я і рызыкнуў узяцца за п’есу, – кажа Яўген Рэкеш. – Чаму «рызыкнуў»? Бо п’еса насычаная беларускімі песнямі і вершаміі, каларытнымі сцэнамі беларускіх абрадаў, ігрышчаў, і адчуць ўвесь гэты каларыт свята, драмы, пакласці на музыку мог толькі добры знаўца. На шчасце, мы яго знайшлі».

Падчас падрыхтоўкі да прэм’еры, кажа Яўген Рэкеш, калектыў тэатра зрабіў для сябе некаторыя адкрыцці: «Усе, як і я, лічылі, што аўтар песні «Купалінка» – народ. Але падчас падрыхтоўкі п’есы мы знайшлі матэрыял, які сведчыць, што напісаў знакамітую песню менавіта Міхась Чарот».

Асноўная дзея п’есы адбываецца падчас святкавання народнага язычніцкага свята – Купалля. Дзяўчына Алеся, ролю якой выканае Людміла Слівіна, і хлопец Андрэй (Яўген Гурын), з простых сялянскіх сямей, кахаюць адзін аднаго. Але на шляху іх шчасця паўстае малады паніч Уладзік (Яўген Рэкеш), які заляцаецца да Алесі, між тым не плануючы ахвяраваць сваімі меркантыльнымі планамі жаніцьбы з багатай паннай Ядзяй (Роза Шышко). Любоўны чатырохкутнік закручваецца і дасягае сваей кульмінацыі на свята. Чым закончыцца гэта гісторыя, гледачы ўбачаць на прэм’еры.

РЕКЛАМА

«Мы спадзяемся, што гэты спектакль будзе цікавы ўсім, хто не абыякавы да роднай мовы, каму цікавыя беларускія абрады, песні, ігрышчы, – запрашае на спектакль рэжысёр. – Мы чакаем гледачоў 2 красавіка, а шостай гадзіне вечара, у ГДК”.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up