Новости / Общество

Дажыць да “Дажынак”

2.03.2012, 12:39 / remove_red_eye 114 / chat_bubble

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык пачаў збор подпісаў гараджан за тое, каб у 2013 годзе ў Баранавічах прайшлі рэспубліканскія «Дажынкі».

«Думаю, гэта адзіны спосаб навесці нарэшце рэальны парадак у нашым горадзе, – пракаментаваў «IP» перспектыву правядзення ў Баранавічах рэспубліканскіх «Дажынак» Рыгор Грык. – Раней я звяртаўся да мясцовых уладаў з прапановай добраўпарадкаваць наш горад, у прыватнасці прывесці да ладу Стары парк: стварыць там пляцоўкі для гульняў дзяцей, усталяваць ліхтары, вырашыць праблему грамадскіх прыбіральняў… Але, на жаль, гэтыя мае прапановы так і засталіся невыкананымі».

Па словах Рыгора Грыка, за тое, каб зладзіць у 2013 годзе ў Баранавічах рэспубліканскія «Дажынкі», ён сабраў ужо каля паўсотні подпісаў гараджан. Пазней грамадскі актывіст мае намер перадаць іх губернатару Брэсцкай вобласці Канстанціну Сумару.

Цікава, што з аналагічнай прапановай на пазамінулым тыдні да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея звярнуліся супрацоўнікі ААТ «Баранавічхлебапрадукт» падчас яго візіту на прадпрыемства. Нагадаем, што летась рэспубліканскі фестываль-ярмарка «Дажынкі» праводзіўся ў г. Маладзечна Мінскай вобласці, а сёлета г. Горкі Магілёўскай вобласці прыме ў сябе фестываль.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up