Новости / Общество

Свята роднай мовы

23.02.2012, 16:16 / remove_red_eye 198 / chat_bubble

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі 21 лютага ў Баранавічах шэрагам мерапрыемстваў.

Вечарына пад назваю «Мне матчына слова ў сэрца запала» прайшла ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая.
Прыцягнуўшы ўвагу да таго, як важна беларусам гаварыць на мове тытульнай нацыі, працытаваўшы Францішка Багушэвіча і іншых выбітных паэтаў нашай зямлі, вядучыя – супрацоўнікі бібліятэкі – тым не менш зрабілі вечарыну шматнацыянальнай. Перад прысутнымі, навучэнцамі БТК, гімназіі № 1, СШ № 9, жыхарамі горада выступілі Кханарата Менсак, выкладчыца польскай мовы з Дома польскага, Айшэ Даг, якая выкладае турэцкую мову на адным з факультэтаў БарДУ, лектар нямецкага фонда імя Роберта Боша Штэфан Кель, журналіст і  літаратар з Баранавіч Аляксей Белы.

Кожны з іх распавядаў пра сваю краіну на роднай мове. А яшчэ  гучалі  вершы. Барана-віцкія студэнты, якія вывучаюць турэцкую мову, чыталі іх па-турэцку, вучні школы з  Дома польскага – па-польску. Жыхар Турцыі, які авалодвае рускай мовай у  нашым універсітэце,  далучаў усіх да мілагучнай паэзіі на роднай. І пажаданні ад выступоўцаў усім прысутным гучалі па-рознаму, але цёпла і шчыра. І ўсе сыходзіліся на адным: давайце шанаваць і берагчы тое, што маем, –  Мову. Кожны – сваю!

Бо з шасці тысяч моў, якія існуюць у свеце, амаль палова на мяжы знікнення. І кожны год каля дзясятка іх прападае наогул і, бадай, назаўсёды. Не папоўніць бы і нам, беларусам,  гэту  сумную статыстыку…

РЕКЛАМА

У гэты ж день Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны падаравала вучням адзінага беларускамоўнага класа горада кнігі нашага земляка Зміцера Санько «Асобы, якія тварылі гісторыю», а настаўніцы – «Беларуска-ангельскі размоўнік». Таксама вучні атрымалі пірог з надпісам «Наша мова», які выпеклі сябры ТБМ.

У некаторых школах горада ў гэты дзень прайшлі ўрокі, прысвечаныя роднай мове, а ў СШ № 20 дзеці і настаўнікі на працягу цэлага дня размаўлялі на беларускай мове.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up