Новости / Общество

Дыктоўка адмяняецца

23.02.2012, 16:16  / remove_red_eye 146   / chat_bubble0

Сябры Таварыства беларускай мовы папрасілі баранавіцкія ўлады выдзеліць памяшканне ў адной з бібліятэк для напісання беларускай дыктоўкі, аднак ім адмовілі.

Па прапанове Рэспубліканскай рады ТБМ Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны хацела правесці 16 сакавіка дыктоўку па беларускай мове. У ёй павінны былі прыняць удзел прыхільнікі беларускага слова ў нашым горадзе.

Падобныя дыктоўкі адбываюцца ў розных гарадах Беларусі, а ў Мінску ў дыктоўцы ўдзельнічаюць амбасадары Швецыі, Францыі, Польшчы, Даніі, Эстоніі, Галандыі, Чэхіі і Славакіі.

Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама, аднак, адмовіў сябрам ТБМ у прадастаўленні памяшкання. У адказе пазначана, што «памяшканне бібліятэкі прызначана для бібліятэчнага абслугоўвання і правядзення мерапрыемстваў, запланаваных адміністрацыяй Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы». У планах масавай работы ЦБС беларуская дыктоўка не прадугледжана, паведамляе аддзел культуры.

«Летась нам таксама адмовілі прадаставіць памяшканне пад дыктоўку, – кажа старшыня Баранавіцкай рады ТБМ Віктар Сырыца. – У горадзе дзясяткі бібліятэк, а для нас не знайшлося ніводнай. Мы плацім падаткі, на якія ўтрымліваюцца бібліятэкі, але не можам скарыстацца імі на карысць роднай мовы».

Старшыня Баранавіцкай рады ТБМ збіраецца абскарджваць рашэнне выканкама ў пракуратуры.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up