Автор: Алесь ГIЗУН

16:16, 23 февраля 2012

Общество

remove_red_eye 91

Дажыць да вясны: цёплыя дні яшчэ зменяцца маразамі

Цёплыя адліжныя дні яшчэ зменяцца маразамі.

«Да канца зімы ў Беларусі чакаецца вельмі няўстойлівае надвор’е, якое будзе абумоўлена чарадой цыклонаў з Атлантыкі», – паведаміла «IP» начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспуб-ліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Па словах метэаролага, пік актыўнасці атлантычнага цыклону ў нашай краіне чакаецца 23 лютага. У гэты дзень прагназуецца ўзмацненне ветру, а таксама ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра чакаецца ўдзень ад +1 да +5, уночы – ад –4 да +3 градусаў.

Ад 24 лютага цыклон пачне пасоўвацца на ўсход краіны. Уночы яшчэ чакаецца вецер, тэмпература паветра – 0/ –2 градусы. Удзень вецер сціхне, прагназуецца кароткачасовы мокры снег, чакаецца ад +1 да +3 градусаў.

РЕКЛАМА

У суботу, 25 лютага, у Беларусь прыйдзе чарговая порцыя цёплага атлантычнага паветра, зноў чакаюцца багатыя ападкі. Уночы будзе ад 0 да –2, удзень – ад 0 да +2 градусаў.

А вось ад нядзелі, 26 лютага, характар надвор’я ў краіне пачне змяняцца. Паўднёва-заходні вецер памяняецца на паўночны, працягнецца снег, падужаюць маразы: да –5/ –10 градусаў уночы, да 0/ –3 градусаў удзень.

Падобны марозны характар надвор’я захаваецца да канца зімы. А вось у першыя дні вясны у Беларусь зноў завітае чарговы цыклон. Адпаведна зноў павялічыцца вільготнасць, а слупок тэрмометра на працягу сутак будзе вагацца каля 0 градусаў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up