Новости / Общество

Асудзілі актывіста

16.02.2012, 16:18 / remove_red_eye 74 / chat_bubble

Мікалай Чарнавус прызнаны судом вінаватым у «самаўпраўстве» і пакараны штрафам у памеры 70 тысяч рублёў.

Баранавіцкі суд падчас паседжання 10 лютага, заслухаўшы прадстаўніка баранавіцкага гарвыканкама Сяргея Пяцігорава і маёра міліцыі Станіслава Півавара, прызнаў Чарнавуса вінаватым у тым, што ён у лісце да кіраўніцтва горада незаконна падпісаўся кіраўніком грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Кабзар», якое не зарэгістравана.

Згодна з арт. 23.39 КаАП за «самавольнае ажыццяўленне свайго сапраўднага або меркаванага права, здзейсненае з парушэннем парадку, устаноўленага заканадаўствам РБ», Мікалай Чарнавус быў пакарны мінімальным штрафам у дзве базавыя велічыні.

Мікалай Чарнавус не прызнае сябе вінаватым і збіраецца абскардзіць рашэнне ў Брэсцкім абласным судзе. Ён лічыць, што абраны згодна з заканадаўствам  на ўстаноўчым і агульным сходах украінскай дыяспары ў Баранавічах.  «Але ўлады не хочуць выдзеліць нам памяшканне пад юрыдычны адрас, з-за гэтага мы не можам зарэгістраваць сваё аб’яднанне», – тлумачыць ён.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up