Автор: Руслан Равяка

12:13, 9 февраля 2012

Общество

remove_red_eye 77

Пачаўся суд над Чарнавусам

На думку ўладаў, Мікалай Чарнавус незаконна лічыць сябе кіраўніком незарэгістраванага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Кабзар».

З лютага 2012 года Баранавіцкі гарадскі суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы старшыні ініцыятыўнай групы ГА «Кабзар» Мікалая Чарнавуса. Ён абвінавачваецца ў парушэнні арт. 23.39 КаАП «самавольнае ажыццяўленне свайго сапраўднага або меркаванага права, здзейсненае з парушэннем парадку, устаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь». Чарнавусу пагражае штраф ад 70 да 350 тысяч рублёў.

Мікалай Чарнавус не прызнаў сябе вінаватым і заявіў суду, што пры стварэнні грамадскага аб’яднання «Кабзар» дзейнічаў у адпаведнасці з заканадаўствам. «Якое можа быць самаўпраўства? – лічыць ён. – У нас адбыліся ўстаноўчы сход і агульны сход, мяне абралі старшыёй. Аднак улады не хочуць выдзеліць нам памяшканне пад юрыдычны адрас, з-за гэтага мы не можам зарэгістраваць сваё аб’яднанне».
На судовым паседжанні прысутнічала віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова. Яна выказала сваё меркаванне, што нельга судзіць чалавека за адну ініцыятыву ў культурна-асветніцкай справе.

Суд вырашыў перанесці разгляд справы на 10 лютага, на паседжанне якога будуць запрошаны супрацоўнік міліцыі, які складаў пратакол на Чарнавуса, а таксама загадчык ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up