Новости / Общество

“Антычарнільны” пратэст

9.02.2012, 12:13 / remove_red_eye 90 / chat_bubble

Жыхары Баранавіч сабралі 105 подпісаў за забарону продажу ў горадзе пладова-ягаднага віна.

Ініцыятарам «антычарнільнай» акцыі стаў вядомы баранавіцкі актывіст Рыгор Грык. Па яго словах, подпісы збіраліся на працягу тыдня – з 29 студзеня да 5 лютага. Пасля гэты зварот быў накіраваны на разгляд у Баранавіцкі гарвыканкам.

У звароце адзначана, што з-за алкагалізацыі насельніцтва «павялічваецца колькасць злачынстваў сярод жыхароў горада і раёна, распадаюцца семі’ і павышаецца дзіцячая злачыннасць у п’яным стане».

Падпісанты просяць гарадскія ўлады паступова скарачаць вытворчасць таннага і няякаснага віна, а таксама абмежаваць час продажу ў крамах да поўнай яго забароны.

РЕКЛАМА

Як расказаў Рыгор Грык, пад зваротам падпісваліся нават тыя людзі, якія самі ўжываюць «чарніла», але  лічаць, што ў Баранавічах яно не такое якаснае, як у іншых гарадах.

На думку Грыка, улады павінны падтрымаць гэтую ініцыятыву, каб спыніць атручванне людзей танным алкаголем.

«Паглядзіце, што робіцца зранку каля крамаў! – кажа ён. – Трэба хаця б забараніць продаж «бырла» ўночы, а зранку прадаваць яго з 11 гадзін».

Дарэчы, продаж пладова-ягадных вінаў забаронены ў  розных раёнах і гарадах Беларусі. Так, летась у Слуцкім раёне ўсяго за паўгода дзеяння забароны продажу «чарнілаў» упершыню за апошнія 5 гадоў удалося дамагчыся змяншэння злачынстваў, здейсненых у стане ап’янення. У той жа час там адзначаецца рост незаконнага вырабу і продажу самагону.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up