Автор: Руслан Равяка

11:42, 6 января 2012

Культура

remove_red_eye 94

Памятныя даты ў 2012 годзе

У гэтым годзе споўніцца 100 год, як у Баранавічах пачала выдавацца першая газета. Якія яшчэ юбілейныя даты будзе адзначаць наш горад у 2012 годзе?

РЕКЛАМА

120 год таму (1892) у Баранавічах нарадзілася Каміла Крушэльніцкая,  кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х. Расстраляна  ў 1937 годзе.

105 год таму (1907)  у Баранавічах заснавана чатырохгадовая рускамоўная прыватная прагімназія Ісідора Шу-ліцкага.

90 год таму (1922) была заснавана баранавіцкая гімназія імя Тадэвуша Рэйтана.

55 год таму (1957) арцель «17 верасня» была ператворана ў Баранавіцкую мэблевую фабрыку.

55 год таму (1957) была заснавана Баранавіцкая дзіцячая музычная школа №2.

40 год таму (1972) быў створаны Баранавіцкі камбінат сянажных вежаў.

Студзень

90 год таму (1.01.1922) – нарадзіўся лётчык Аляксандр Валошын, Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін Баранавіч.

55 год таму (27.01.1957) – памёр Уладзімір Царук, герой Савецкага Саюза, старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, ганаровы грамадзянін Баранавіч.

Люты

85 год таму (2.02.1927) – у Баранавічах нарадзіўся Генрых Міхайлоўскі, лётчык, генерал дывізіі, камандуючы Паветранымі сіламі Польскага войска ў 1972–1976 гг.

55 год таму (1957) – старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама прызначаны Міхаіл Дзялец (займаў пасаду да лістапада 1958).

Сакавік

70 год таму (4.03.1942) немцы правялі першую акцыю па знішчэнні Баранавіцкага гета. Каля «Зялёнага маста» былі расстраляны 3400 чалавек.

45 год таму (1967) старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама прызначаны Аляксей Саенка (працаваў да 02.1969).

45 год таму (14.03.1967) у межы горада Баранавічы ўключана вёска Жлобін Калпеніцкага сельсавета.

Красавік

75 год таму (1.04.1937) – брыгада кавалерыі «Барана-вічы» была пераназвана ў Наваградскую брыгаду кавалерыі.

РЕКЛАМА

50 год таму (1962) пачаў працу завод жалезабетонных вырабаў.

Май

100 год (1912) жыхары Баранавіч сталі сведкамі аўтамабільнага прабегу Пецярбург–Вільня–Баранавічы–Мінск–Масква з удзелам 45 аўтама-біляў дваццаці фірм.

30 год таму (1982) заснавана Баранавіцкая педагагічная вучэльня.

15 год таму (24.05.1997)  падчас выпрабавання Су-17 каля баранавіцкага аэрадрома загінуў лётчык першага  класа СяргейПаграбан.

Чэрвень

65 год таму (1947) у Баранавічах была выкрыта і разгромлена беларуская моладзевая антыбальшавіцкая арганізацыя «Чайка».

65 год таму (27.06.1947) памёр Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзеяч, ураджэнец Баранавіч.

40 год таму (27.06.1972) ва ўрочышчы «Гай» усталяваны помнік расстраляным чэхаславацкім габрэям.

15 год таму (1997) старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама прызначаны  Міхаіл Паўлаў (працаваў да 04.2000).

Ліпень

75 год таму (1937) у Старым парку пачата будаўніцтва Станцыі Польскага радыё ў Баранавічах, цяпер тэлебачанне INTEX-TV.

70 год таму (1942) пад Баранавічы прыбыло тры эшалоны з 3 тысячамі габрэяў з гета Грезіенштат (Чэхія). Усе яны былі расстраляны ва ўрочышчы «Гай».

Жнівень

110 год таму (2.08.1902) у Баранавічах нарадзіўся Рыгор Халасцякоў, віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза.

90 год таму (1932) бурмістрам Баранавіч абраны Максімільян Ярмульскі.

70 год таму (10.08.1942) у Баранавічах нарадзіўся Анжэй Ружыцкі, вядомы польскі кінарэжысёр, артыст.

65 год таму (15.08.1947) на базе Слонімскага музея створаны Баранавіцкі абласны музей.

Верасень

100 год таму (10.09.1912)  пачалі страйк працоўныя жаночых парцяжных майстэрняў, патрабуючы скараціць працоўны дзень з 11 гадзін да 9-ці, а таксама гарантавання сацыяльнага пакета.

90 год таму ў Баранавіцкім пажарным дэпо беларускія партыі  і арганізацыі праводзяць перадвыбарчы з’езд у польскі Сойм. Сход у  самым пачатку быў разагнаны генералам Станіславам Булак-Балаховічам, якога беларусы не хацелі вылучаць у парламент.

80 год таму  (1932) выязная сесія Наваградскага суда правяла ў горадзе 5 працэсаў і асудзіла 27 чалавек, што належалі да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

70 год таму (22.09.1942)  пачалася другая акцыя вынішчэння Баранавіцкага гета, падчас якой каля в. Грабавец і Глінішча было расстраляна 5 тыс. габрэяў.

65 год таму (15.09.1947) у Баранавічах нарадзіўся Вячаслаў Панчанка, акадэмік Расійскай акадэміі навук, дырэктар Інстытута праблемаў лазерных і інфармацыйных тэхналогій РАН.

60 год таму (1.09.1952) нарадзіўся Міхаіл Паўлаў, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама (1997–2000).

Кастрычнік

100 год таму (3.10.1912) выйшаў першы нумар выдання «Барановичскій листокъ объявленій».

90 год таму (30.10.1922) Баранавічы наведаў маршал Польшчы Юзэф Пілсудскі.

Лістапад

95 год таму (19.11.1917)  згодна з дамовай паміж бальшавікамі і немцамі былі перапынены баявыя дзеянні на ўчастку фронту Баранавічы –  Гарбачы – Паланечка.

65 год таму (6.11.1947) адбылося адкрыццё кінатэатра «Кастрычнік», які ў 1975 годзе быў перабудаваны.

65 год таму (22.11.1947) на вуліцы Палескай (цяпер вул. Зялёная) пачала працу арцель «Камунарка», пазней ператворана ў Баранавіцкую трыкатажную фабрыку.

45 год таму (29.11.1967) у межы горада Баранавічы быў уключаны пасёлак Баранавіцкага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка».

Снежань

70 год таму (17.12.1942) пачалася трэцяя і апошняя акцыя знішчэння жыхароў Баранавіцкага гета, пасля якой над уездам у горад вывешана таблічка «Ачышчана ад габрэяў». Усяго за гады вайны было знішчана больш за 12 тысяч габрэяў.

55 год таму (26.12.1957) у Заходняй Нямеччыне памёр Юры Сабалеўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, Сенатар польскага Сойма, сябра Грамады, бурмістр Баранавіч у 1943–1944 гадах.

30 год таму (21.12.1982) з чыгуначнага вакзала «Баранавічы-Палескія» пачала курсіраваць першая электрычка па маршруце «Баранавічы – Мінск».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up