Автор: Руслан Равяка

12:20, 23 декабря 2011

Культура

remove_red_eye 267

Паштоўка на РаствоХрыстова

Свет робіцца ўсё больш хуткім і віртуальным. Здаецца, быццам мабільныя тэлефоны, электронная пошта, скайп ды сацыяльныя сеткі ўсё мацней набліжаюць нас адзін да аднаго. Але ж выцягнуўшы з паштовай скрыні сапраўдную калядную паштоўку, дасланую здалёк тваім знаёмым, раптам разумееш усю бяздушнасць віртуальнага свету.

Лічыцца, што звычай дасылаць родным і знаёмым калядныя паштоўкі ўзнік у Шатландыі.

РЕКЛАМА

У 1840 годзе мастак Джон Хорслі на замову сэра Генры Коўла намаляваў малюнак, на якім былі паказаны тры пакаленні яго сям’і. Пасярэдзіне выявы за калядным сталом сядзеў сам сэр Генры Коўл з келіхамі віна, абапал былі змешчаны малюнкі, якія адлюстроўвалі, як Коўлы ахвяравалі жабракам ежу і вопратку. На паштоўцы быў змешчаны надпіс: «Вясёлага Раства і шчаслівага Новага года!»

Гэты малюнак некалькі год выстаўляўся на паказ усім гасцям і карыстаўся вялікай папулярнасцю. Таму ў 1843 годзе Коўл замовіў друк тысячы паштовак з гэтай выявай. Адну паштоўку Коўл даслаў сваёй  бабулі, а рэшту прадаў. На сённяшні дзень вядома толькі 12 захаваўшыхся асобнікаў першай каляднай паштоўкі.  Напрыканцы лютага 2001 года на аўкцыёне ў графстве Уілтшыр у Вялікабрытаніі адзін асобнік той паштоўкі быў прададзены за 22 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

У 1860-х гадах калядныя паштоўкі сталі карыстацца шалёным поспехам. У 1862 годзе вялікім накладам былі надрукаваны першыя серыі  паштовак да свята Божага нараджэння.  Іх імгненна раскупілі. Пазней паштоўкі сталі друкавацца ў вялізных маштабах. Іх упрыгожвалі пазалотай, сухімі кветкамі, пацеркамі і   араматызатарамі.

У Расіі першыя калядныя паштоўкі ўбачылі свет толькі ў 1898 годзе. Іх выпусціў у дабрачынных мэтах Пецярбургскі апякунскі камітэт для атрымання дадатковых сродкаў на патрэбы сясцёр міласэрнасці. Паштоўкі змяшчалі 10 рэпрадукцый карцін знакамітых мастакоў на зімовыя тэмы. Ніякіх надпісаў на картках не было – іх павінны былі падпісваць самі людзі. Пасля Кастрыч-ніцкай рэвалюцыі калядныя паштоўкі ў СССР  зніклі  больш чым на 70 год. Замест свята Божага Нараджэння савецкія людзі віншавалі адзін аднаго з Новым годам.

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы  матэрыяла філакартысту Мікалаю Малаткову.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up