Автор: Руслан Равяка

12:29, 16 декабря 2011

Общество

remove_red_eye 91

Дзе купіць навагоднюю елку

Восем елачных кірмашоў будуць працаваць у горадзе  з 21 па 31 снежня.

Згодна з пастановай Баранавіцкага гарвыканкама продаж навагодніх елак будзе адбывацца на наступных пляцоўках горада:

– ДЛГУ «Баранавіцкі лясгас», вул. Маякоўскага, 7;

– аўтастаянка каля дома №16 па вул. 50 год УЛКСМ;

РЕКЛАМА

–міні-кірмаш каля крамы «Элара», вул. Кірава, 54;

– побач з крамаю «Журавінка», вул. Брэсцкая, 258;

– міні-кірмаш «Афган-сэрвіс»;

– мікрараён «Бараўкі», на вул. Багрыма;

– ПГУП «Баранавіцкі кааператыўны кірмаш», вул. Чарнышэўскага, 11;

– каля крамы «Будматэрыялы» на вул. Базіснай.

Елачныя кірмашы будуць працаваць без выхадных, у стацыянарных памяшканнях ад 8-й да 20-й гадзіны, на выездзе – ад 11-й да 15-й гадзіны.

Кошт на елкі залежыць ад іх памераў. Як паведаміў «ІР» намеснік дырэктара ДЛГУ «Баранавіцкі лясгас» Васіль Бушчык, прадпрыемства плануе прадаваць дрэўцы вышынёй да аднаго метра за 20 тыс. рублёў. Ялінка ад 1 да 2 метраў абыдзецца у 25 тысяч. Больш высокія елкі, ад 2 да 3 метраў, каштуюць 33 тысячы рублёў.

«Спроба самастойна высечы елку ў лесе будзе карацца», – папярэдзіў гараджан вядучы інжынер па ахове лесу Баранавіцкага лясгаса Алег Несцяровіч. Згодна з Кодэксам РБ аб  адміністрацыйных правапарушэннях за самавольную высечку лесу насельніцтву пагражае пакаранне ад 175 да 1750 тыс. руб. (5–50 БВ).

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up