Новости / Культура

Прызнанне гораду майму ў любові…

2.12.2011, 10:32 / remove_red_eye 166 / chat_bubble

Свята кнігі, прысвечанае 140-годдзю ўтварэння Баранавіч, адбылося  29 лістапада ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая.

Звычайна свята горада адзначаюць у нас вясной. Але менавіта 28 лістапада 1871 года праз раз’езд Баранавічы прайшоў першы цягнік Смаленск-Брэст. У сувязі з гэтым станцыя «Барана-вічы-Цэнтральныя»  адзначае гэтымі днямі сваё 140-годдзе. А з чыгункі і пачынаўся наш горад.

На мерапрыемстве свае вершы, прысвечаныя Баранавічам, чыталі мясцовыя паэты Настасся  Жук, Алесь Корнеў, Іван Салаўёў, Людміла Шувалава, Аляксей Белы. Вершы баранавіцкіх паэтаў чыталі і вучні сярэдняй школы №4.

Перад прысутнымі выступіў аўтар кніг пра наш горад, былы дырэктар краязнаўчага музея Станіслаў Шчарбакоў. Шмат цікавага пра архітэктуру Баранавіч, знакамітых людзей, якія нарадзіліся, жылі і працавалі тут, прысутныя даведаліся ад супрацоўніц бібліятэкі – вядучых Жанны Панамаровай, Таццяны Каспяровіч і Ірыны Дракоўскай.  Пра мясціны,  звязаныя з гісторыяй горада і раёна, быў паказаны слайд-фільм. Удзельнікам вечарыны было таксама прапанавана азнаёміцца з  выставай кніг пра Баранавічы.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up