Автор: Руслан Равяка

11:25, 2 декабря 2011

Экономика

remove_red_eye 65

Не прадаліся акцыі двух прадпрыемстваў Баранавіч

На конкурсах, якія адбыліся 24 лістапада, не знайшлося ахвотных набыць 100% акцый ААТ «Аграпрамбудмаш» і 76,6% акцый ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў».

Ніводнай заяўкі на ўдзел у конкурсах пададзена не было, паведаміла “ІР” Алена Касцюкова, прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

На конкурсе па продажы маёмасці, што належыць дзяржаве, выстаўляўся 100% пакет акцый “Аграпрамбудмаш” па першапачатковым кошце 13,8 мільярда рублёў. Пакупніку, згодна з умовамі конкурсу, трэба было б яшчэ на працягу года ўнесці ў статутны фонд прадпрыемства 5 млн долараў ЗША.

Таксама ў гэты дзень беспаспяхова прадавалася 76,6% акцый ААТ “Баранавіцкі завод станкапрыладаў” па першапачатковым кошце 10,5 мільярда рублёў. Пакупніку, згодна з умовамі конкурсу, трэба было б яшчэ ўкласці на працягу года ў развіццё прадпрыемства 2 млн долараў ЗША і два гады захоўваць колькасць працоўных месцаў і профіль дзейнасці завода.

РЕКЛАМА

Нагадаем, што сёлета акцыі гэтых баранавіцкіх прадпрыемстваў ужо двойчы выстаўляліся на продаж.

Дарэчы, 24 лістапада, па словах Алены Касцюковай, прадаўся кантрольны пакета акцый пінскага ААТ “Гідрасельмаша” і 23,7% акцый Белаазёрскага гідрамеханічнага завода.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up