Новости / Культура

Вербістаў павіншаваў мітрапаліт Кандрусевіч

25.11.2011, 12:35 / remove_red_eye 132 / chat_bubble

Баранавіцкія місіянеры вербісты адзначылі    20-годдзе  дзейнасці. У святочнай імшы, якая адбылася   20 лістапада ў Доме Святой Троіцы, прыняў удзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Ва ўрачыстым Богаслужэнні прыняло ўдзел шмат баранавіцкіх вер-нікаў. Як адзначыў у сваім казанні Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, менавіта з Баранавіч пачалася місійная дзейнасць вербістаў далей на Усход, ажно да Іркуцка. «Дваццаць гадоў у гісторыі касцёла – гэта няшмат, – патлумачыў ён. – Але для Беларусі, пасля трох пакаленняў ганенняў веры, гэта многа. За гэты час адбылося аднаўленне касцёла амаль з нічога». Па словах Тадэвуша Кандрусевіча, аднымі з першых, хто пачаў адраджэнне каталіцызму ў нашай краіне, былі місіянеры вербісты.

Распад Савецкага Саюза дазволіў баранавіцкім католікам пачаць працу па адраджэнні веры. З 1991 г. у  нашым горадзе аднавіў сваю дзейнасць ордэн місіянераў Божага Слова (verbum – па-лацінску   «слова») на чале з айцом Ежы Мазурам. У 1995 г. на вул. Шаўчэнкі быў пабудаваны Дом Святой Троіцы –  асяродак дзейнасці закона місіянераў вербістаў.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up