Новости / Культура

Песні філаматаў і філарэтаў гучалі ў Русінах

25.11.2011, 12:35 / remove_red_eye 139 / chat_bubble

Па запрашэнні баранавіцкіх сяброў Таварыства беларускай мовы Баранавічы 20 лістапада наведалі аматары і прапагандысты песняў філаматаў і філарэтаў – Аляксей Жбанаў, Алена Прохарава з Мінска і гарадзенец Зміцер Занеўскі.

Галоўнае мерапрыемства адбылося ў Русінаўскім доме рамёстваў. Перад пачаткам імпрэзы артысты і гледачы пілі сімвал чысціні і праўды – малако, як некалі гэта рабілі на сваіх паседжаннях філаматы Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка. Затым артысты не толькі расказвалі пра жыццё і дзейнасць віленскіх студэнтаў, але і спявалі маладзёвыя песні 19 ст. Вучні Русінаўскай школы з задавальненнем далучыліся да спеваў і пры падтрымцы Аляксея Жбанава заспявалі песню Марылі і “Хай радасць з вачэй нашых блісне”. Мерапрыемства скончылася аглядам экспанатаў і вандроўкай па тэрыторыі Русінаўскага музея.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up