Новости / Экономика

Не прадаліся акцыі двух прадпрыемстваў Баранавіч

24.11.2011, 12:49 / remove_red_eye 88 / chat_bubble

За апошні тыдзень не знайшлося ахвотных набыць на аўкцыёнах і конкурсах акцыі ААТ «Грузавы аўтамабільны парк № 4» і «Баранавічыдрэў».

16 лістапада на конкурсе па продажы маёмасці, што належыць дзяржаве, выстаўлялася 41,5% акцый ААТ «Грузавы аўтамабільны парк № 4» па першапачатковым кошце 2,6 мільярда рублёў. Але ніводнай заяўкі на ўдзел у конкурсе пададзена не было, паведаміла Intex-press прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Алена Касцюкова.

Пакупніку, згодна з умовамі конкурсу, трэба было б яшчэ на працягу года даць пазыку ААТ «Грузавы аўтама-більны парк № 4» пад 1% гадавых на суму 620 тысяч долараў ЗША.

На наступны дзень няўдала скончылася трэцяя спроба прадаць 48,7% Адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавічыдрэў». За гэты пакет акцый прасілі 26,4 мільярда рублёў.

РЕКЛАМА

Нагадаем, што на першых двух аўкцыёнах, якія адбываліся сёлета 16 чэрвеня і 13 верасня, тыя самыя акцыі выстаўляліся па старым кошце – за 19 мільярдаў рублёў.

Да канца года запланаваны аўкцыёны і конкурсы па продажы іншых баранавіцкіх прадпрыемстваў. Так, 24 лістапада будуць выстаўляцца акцыі ААТ «Аграпрамбудмаш» і Баранавіцкага завода станкапрыладаў.

У снежні паспрабуюць прадаць кантрольныя пакеты Баранавіцкага завода санэлектранарыхтовак  (89% акцый), Будтрэста № 25 (99,9%) і завода жалезабетонных вырабаў (99,6%).

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up