Автор: Руслан Равяка

11:51, 17 ноября 2011

Политика

remove_red_eye 88

Удзельнікаў сходу не пусцілі ў стары парк

Мясцовы сход 12 лістапада адбыўся каля старога парку, бо ў сам парк не пускала міліцыя. Арганізатар мінулага сходу Віктар Мязяк быў затрыманы яшчэ па дарозе на мерапрыемства.

На сход прыйшло каля 30 чалавек. Яшчэ да пачатку людзі ў цывільным, прадстаўляючыся супрацоўнікамі міліцыі, блакавалі ўваход у стары парк з боку вуліц Камсамольскай і Калініна. Свае дзеянні яны тлумачылі тым, што ў парку нібыта адбываецца несанкцыянаванае мерапрыемства.

З-за гэтага тыя, хто сабраўся на мясцовы сход, правялі яго недалёка ад будынка Водаканала, каля пешаходнага пераходу праз вуліцу Калініна.
Спачатку былі зачытаны адказы на рэзалюцыю мінулага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка, з Нацыянальнага банка Беларусі і Міністэрства працы. Нагадаем, тады да ўладаў былі прыняты  патрабаванні – спыніць рост цэнаў, праіндэксаваць заробкі, пенсіі, стыпендыі, адмяніць кантрактную сістэму і вызваліць палітзняволеных.

Напрыканцы ўдзельнікі з жалем адзначылі, што так і не атрымалі адказу на пастаўленыя пытанні ад Баранавіцкага гарвыканкама. Пасля гэтага людзі папляскалі ў далоні і разышліся.

РЕКЛАМА

Яшчэ да пачатку сходу супрацоўнікамі міліцыі быў завезены ў пастарунак Віктар Мязяк – арганізатар першага мясцовага сходу ў Баранавічах. Яго затрымалі а 13-й гадзіне ў цэнтры горада. У ГАУС ён прабыў да 14 гадзін. Віктара Мезяка адпусцілі без складання пратакола.
У гэты дзень мясцовыя сходы адбыліся яшчэ ў двух гарадах. У Мінску на сход прыйшло каля 40 чалавек, у Гомелі – каля 70.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up