Новости / Политика

Арганізатараў мясцовага сходу аштрафавалі на 875 тысяч рублёў

17.11.2011, 11:51 / remove_red_eye 71 / chat_bubble

Суд палічыў, што Віктар Мязяк і Віктар Сырыца парушылі парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.

Віктар Мязяк і Віктар Сырыца 11 лістапада рашэннем суда Баранавіцкага раёна і     г. Баранавічы былі пакараны на 25 базавых велічынь па п.23.34 ч.2 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання» за правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка ў Баранавічах.

Абодва актывісты не прызналі сябе вінаватымі, патлумачыўшы, што прысутнічалі на сходзе, на які не трэба атрымліваць дазвол у выканкаме і які праводзіўся згодна з законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

На паседжанні ў якасці сведак былі запрошаны юрыст і ідэолаг Баранавіцкага гарвыканкама, а таксама прадстаўнік Баранавіцкага ГАУС. На іх думку, праведзенае мерапрыемства трэба лічыць мітынгам, бо мясцовыя сходы павінны праводзіцца ў дварах тых дамоў, дзе збіраліся подпісы. Але прадстаўнікі ўлады таксама дакладна не здолелі патлумачыць суду, чым адрозніваецца сход ад масавага мерапрыемства.

РЕКЛАМА

«Я не чакаў, што суд прыме станоўчае рашэнне, – патлумачыў пасля суда «ІР» Віктар Сырыца. – Інакш давялося б адмяняць штрафы і тым пяці чалавекам, якіх раней пакаралі за мясцовы сход».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up