Автор: Алесь ГIЗУН

14:03, 10 ноября 2011

Общество

remove_red_eye 78

Зіма прыйдзе ўжо праз дзесяць дзён

Пачынаючы з трэцяй дэкады лістапада ў Беларусі ўсталюецца зімовы характар надвор’я – абяцаюць сіноптыкі.

Як паведамілі «IP» у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, характар надвор’я ў першай палове лістапада сёлета будуць вызначаць антыцыклоны. Таму да сярэдзіны месяца ападкаў чакаецца мала, а сярэднесуткавая тэмпература будзе на 1–3 градусы вышэйшая за норму. Удзень па краіне чакаецца ад +5 да +12, уночы – ад –4 да +3 градусаў.

У другой палове лістапада характар надвор’я зменіцца. Прагназуецца болей ападкаў, а тэмпература паветра знізіцца. Уночы чакаецца ад –5 да +2, удзень ад 0 да +5 градусаў.

Пачынаючы з трэцяй дэкады месяца ў Беларусі пачне імкліва ўсталёўвацца зімовае надвор’е. Чакаецца снег. Прыкметна падужаюць маразы. Па начах  будзе падмарожваць да –1/–7 (у асобныя ночы нават да –13 градусаў), удзень чакаецца не вышэй за +1 градус.

РЕКЛАМА

Агулам жа лістапад сёлета чакаецца на 1 градус цяплейшым за сярэднюю кліматычную норму, якая для Баранавіч складае +1/ +3 градусы. Колькасць ападкаў у лістападзе прагназуецца ў межах нормы: 40 – 63 мм.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

23 минуты назад remove_red_eye 32
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up