Новости / Общество

У лісяняці выявілі шаленства

10.11.2011, 14:03 / remove_red_eye 77 / chat_bubble

Брэсцкая ветэрынарная лабараторыя, дзе даследавалі памерлае лісяня, выявіла ў яго шаленства.

Два чалавекі, якія мелі кантакт са звярком, злоўленым у нашым горадзе ў канцы кастрычніка, праходзяць прафілактычны курс прышчэпак ад шаленства. Адзін мужчына ад уколаў адмаўляецца.

Пра гэта «IР» паведаміла памочнік доктара-эпідэміёлага ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Наталля Кандраценя.

Па словах спецыяліста, двум супрацоўнікам КУВП «Баранавічыкамунцепласетка» і аднаму працоўнаму ЖЭС   медыкі рэкамендавалі прайсці прафілактычны курс прышчэпак ад вірусу шаленства. У гэтым сапраўды ёсць патрэба, паколькі вірус можа трапіць у арганізм нават праз мікратрэшчыны альбо нябачныя ранкі на скуры. Аднак, па словах Наталлі Кандрацені, адзін з супрацоўнікаў КУВП «Баранавічыкамунцепласетка»    ад прышчэпак адмаўляецца.

РЕКЛАМА

Гэта першы выяўлены ў 2011 годзе выпадак шаленства ў Баранавічах. У Баранавіцкім раёне сёлета было выяўлена ўжо тры выпадкі шаленства сярод жывёлін – у лісы, норкі, а таксама ў хатняй каровы. У звязку з гэтым прафілактычны курс прышчэпак ад вірусу праходзяць восем чалавек.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up