Автор: Руслан Равяка

14:03, 10 ноября 2011

Общество

remove_red_eye 84

Пікета супраць парушэння ўладамі заканадаўства не будзе

Мясцовыя ўлады палічылі, што мэта пікета «Аб невыкананні Баранавіцкім гарвыканкамам, гарадскім судом і міліцыяй Закона РБ аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах»  не адпавядае рэчаіснасці і заканадаўству.

Жыхар Баранавіч Рыгор Грык хацеў правесці пікет 12 лістапада ў старым парку, бо, на яго погляд, выканаўчая ўлада, гарадскі суд і міліцыя не выконваюць беларускае заканадаўства. Справа ў тым, што ў Баранавічах асудзілі трох актывістаў, якія заклікалі прыйсці на мясцовы сход, а Віктара Мезяка, кіраўніка гарадской ініцыятыўнай групы сходу, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці двойчы. На думку Рыгора Грыка, актывістаў судзілі за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах і пікетаваннях, а не па Законе аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, які дазваляе праводзіць сходы без дазволу выканкамаў.

У пададзеным выканкамам адказе адзначана, што, для таго, каб мерапрыемства падпадала пад дзеянне Закона аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, працэс яго падрыхтоўкі, арганізацыі і само правядзенне сходу павінны дакладна адпавядаць палажэнню і нормам гэтага Закона.

Нагадаем, што сёлета гэта ўжо сёмая адмова Рыгору Грыку ў правядзенні заяўленых ім пікетаў. Арганізатар масавых мерапрыемстваў на мінулым тыдні падаў у суд на Баранавіцкі гарвыканкам, які, на яго думку, незаконна і неабгрунтавана адмовіў яму ў пікеце супраць нястрымнага росту цэн і збяднення народа, які актывіст меўся правесці 23 кастрычніка.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up