Новости / Политика

Баранавіцкія ўлады не дазволілі пікет, бо збяднення няма

21.10.2011, 13:09 / remove_red_eye 109 / chat_bubble

Баранавіцкі гарвыканкам палічыў беспадстаўнымі патрабаванні гараджаніна Рыгора Грыка, які хацеў  23 кастрычніка правесці пікет супраць нястрымнага росту цэн і збяднення народа.

Сваю адмову выканкам патлумачыў тым, што «згодна са статыстычнымі дадзенымі, сярэднямесячны заробак па горадзе сёлета за студзень-жнівень склаў 1512 тысяч рублёў і падвысіўся суадносна з аналагічным перыядам мінулага года больш, чым у 1,4 разы. У тым ліку за жнівень заробак склаў 1814 тысяч рублёў і ўзняўся ў 1,5 разы да жніўня 2010 года.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце па горадзе на 1.09.2011 – 795524 рублі, што больш, чым ў 1,8 раза, перавышае памер бюджэту жыццёвага мінімуму». «Пра заробкі супрацоўнікі выканкама напісалі, – пракаментаваў Рыгор Грык. – А вось на колькі ўзняліся цэны, чамусьці забыліся напісаць». Па дадзеных Белдзяржстату на верасень, цэны, напрыклад, на харчовыя тавары ад пачатку года выраслі на 84,2%.

Акрамя гэтага, у адказе гарвыканкама пазначана, што заяўленыя Рыгорам Грыкам лозунгі не адпавядаюць мэтам і паняццям, замацаваным арт. 2 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Нагадаем, што арганізатар пікета збіраўся правесці яго пад лозунгам «За жыццё без маны і фальшу». «Першы пікет, які я праводзіў пад такім лозунгам, для ўладаў быў нармальны, а вось цяпер ужо не», – падсумаваў Грык.

РЕКЛАМА

Нагадаем, што арганізатар хацеў правесці пікет з 16.00 да 17.00 23 кастрычніка ў старым парку. У сваёй заяве Рыгор Грык пагаджаўся на любыя ўмовы правядзення пікета «ў нялюдным старым парку, а таксама ў любым іншым адведзеным уладамі месцы».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up