Новости / Общество

Апошняе цяпло і першыя сняжынкі

17.10.2011, 0:00 / remove_red_eye 142 / chat_bubble

У пачатку трэцяй дэкады кастрычніка яшчэ чакаецца невялікае пацяпленне. Але ўжо напрыканцы месяца магчымы дажджы з мокрым снегам.

Як паведаміла «IP» начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук, да сярэдзіны месяца Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву скандынаўскага цыклону, які нясе з сабою ветранае надвор’е, вільгаць і холад. Да чацвярга і пятніцы, 13–14 кастрычніка, тэмпература паветра ў краіне панізіцца да +1/ +6 градусаў уночы і да +5/ +10 – удзень. У асобных раёнах у гэтыя дні прагназуюцца навальніцы з моцным ветрам.

З 15 кастрычніка Беларусь адчуе ўплыў вельмі халоднага антыцыклону з берагоў Грэнландыі. Разыдуцца аблокі, з’явіцца болей сонца, але яшчэ больш схаладае. У выхадныя і наступныя некалькі сутак удзень чакаецца не больш за +10, уночы – ад –3 да +2 градусаў. Па Брэсцкай вобласці ў нізкіх мясцінах начныя тэмпературы могуць апускацца да –5/ –8 градусаў.

З 18 кастрычніка ў Беларусь пачне прыходзіць цяплейшае паветра з Заходняй Еўропы. Сонечныя дні зноў пачнуць актыўна чаргавацца з дажджыстымі. У найхаладнейшыя суткі прагназуюцца дажджы з мокрым снегам. Напрыканцы кастрычніка па Брэсцкай вобласці ўдзень чакаецца не вышэй за +5/ +10, уночы – ад 0 да +4 градусаў. У найхаладнейшыя ночы будуць магчымы замаразкі да –3 градусаў.

РЕКЛАМА

Агулам, па словах Людмілы Парашчук, сёлета кастрычнік, як па тэмпературы паветра, так і па колькасці ападкаў, чакаецца блізкі да сярэднемесяцовых шматгадовых значэнняў. Тэмпературная норма для другога месяца восені па Брэсцкай вобласці складае каля +7 градусаў, па колькасці ападкаў – каля 50 мм.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up