Новости / Политика

Арганізаваў Народны сход – атрымаў штраф

13.10.2011, 14:21 / remove_red_eye 91 / chat_bubble

Віктару Мезяку 11 кастрычніка прысудзілі 350 тысяч рублёў штрафу (10 базавых велічынь) за распаўсюд 30 верасня ўлётак, што заклікалі на сход. Актывісту пагражае яшчэ адзін суд – за правядзенне Народнага схода.

Па словах Віктара Мезяка, раніцай 10 кастрычніка яму патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі прыйсці на гутарку. «У міліцыі мне задавалі пытанні пра Народны сход 8 кастрычніка ў Баранавічах, – расказаў «ІР» актывіст. – Сказалі, што пазней на мяне, відаць, будзе складзены пратакол». Пасля гутаркі Мезяка павезлі на судовае паседжанне, дзе разглядалася справа па яго ранейшаму затрыманню 30 верасня за расклейку ўлётак.

Суд, па словах Мезяка, прайшоў вельмі хутка і весела. «Мы крыху пажартавалі з суддзёй, – згадвае ён. – Потым я папрасіў, каб прынеслі закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, але суддзя палічыла, што ў гэтым няма патрэбы, і пакарала мяне на 10 базавых велічынь».

Віктара Мезяка абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання».

РЕКЛАМА

Нагадаем, што напярэдадні Народнага схода ў Баранавічах былі аштрафаваны па такім жа артыкуле  Анжэла Камбалава, Віктар Цяпін і Сяргей Аўчыннікаў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up