Автор: Алесь Гізун

11:37, 7 октября 2011

Культура

remove_red_eye 138

У Баранавічах за птушкамі назіралі нават жаніх і нявеста

Агульнаеўрапейская экалагічная акцыя «Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі» 1 кастрычніка ўпершыню прайшла і ў нашым горадзе.

Нагадаем, правесці «Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі» ў Баранавічах, як гэта робяць у дзясятках еўрапейскіх краін, а таксама ў іншых беларускіх гарадах, сёлета вырашылі баранавіцкія сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Да справы далучыліся валанцёры з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія дапамаглі арганізатарам акцыі правесці гульні, конкурсы і віктарыны.

Апроч традыцыйных назіранняў за лебедзямі-шыпунамі і качкамі-крыжанкамі, якіх у суботнюю раніцу на беразе Свяцілаўскага возера было найбольш, удзельнікі імпрэзы змаглі палепшыць свае веды ў галіне беларускай арнітафаўны, паназіраць майстар-клас ад педагогаў і вучняў Баранавіцкага эколага-біялагічнага цэнтра ў вырабе штучных дамкоў для белай пліскі, а найменшыя ўдзельнікі – у асалоду памаляваць каляровай крэйдай на ходніку на экалагічную тэматыку. Таксама на акцыі можна было пачаставацца гарбатай на дзесяці беларускіх травах, паслухаць «жывы» саксафон з перкусіяй і паглядзець дзённае фаер-шоу ад вядомага баранавіцкага калектыву Infinity Fire.

Сунічкай праграмы стала і сімвалічнае выпусканне на волю маладой качкі-крыжанкі, якую за два дні да мерапрыемства гараджане выпадкова злавілі ў цэнтры горада. Дарэчы, птушка раней была акальцавана беларускімі арнітолагмі і мела на лапцы адпаведнае колца.

РЕКЛАМА

Напрыканцы акцыі да назіральнікаў за птушкамі далучыліся і першыя вяселлі, якія традыцыйна прыязджаюць на бераг Свяцілаўскага возера на фотасесіі.

Усе ўдзельнікі «Еўрапейскіх восеньскіх дзён назіранняў за птушкамі» ў Баранавічах атрымалі сімвалічныя прызы ад АПБ.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up